Тэатралізаваная экскурсія "Адзін дзень з жыцця Радзівілаў" — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ
Тэатралізаваная экскурсія

Тэатралізаваная экскурсія "Адзін дзень з жыцця Радзівілаў"

Уявіце сабе, што пра факты вашага асабістага жыцця даведаліся іншыя. Што адбываецца далей? Пачынаюцца абмеркаванні, будуюцца здагадкі, чуюцца шэпты за спіною... Пагадзіцеся, гэта непрыемна.

Уладальнікі нясвіжскага замка не імкнуліся ўтойваць тое, што так хвалюе грамадства. Навошта пазбаўляць людзей спакойнага сну?

Якія падзеі адбываюцца ў доме Радзівілаў, што трывожыць княжацкую сям'ю, а што прыносіць ім радасць і суцяшэнне? Пра гэта вы даведаецеся падчас экскурсіі. А ў некаторых эпізодах прымеце асабісты ўдзел.

Працягласць: 1 час 30 хвілін
Мова экскурсіі: беларуская, руская
Кошт: уваходны білет + экскурсійнае абслугоўванне
Рэкамендацыі: вазьміце з сабой добры настрой