КАНЦЭРТНАЯ ПРАГРАМА — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

КАНЦЭРТНАЯ ПРАГРАМА

КАНЦЭРТНАЯ ПРАГРАМА

У кожнага горада мноства сваіх рытмаў, і кожны мае ўласнае гучанне. А час захоўвае не толькі гісторыю, жывапіс, архітэктуру, але і музычныя шэдэўры кампазітараў той ці іншай часовай прасторы. 


TrioTime — адзінае фартэпіяннае трыо ў краіне, артыстычная канцэпцыя якога знаходзіцца на стыку класікі і эстрады, што вельмі цікава і незвычайна.

23 сакавіка 2024 года ў 15:00 у сценах тэатральнай залы Нясвіжскага замка будуць гучаць шэдэўры класічнай музыкі – творы Вівальдзі, Рахманінава, Бетховена, Моцарта, Пракоф'ева. Таксама ў праграме – сучасная папулярная і рок-музыка такіх гуртоў як «Queen», «Linking Park», «Rammstein« і інш., якая не пакіне абыякавым нават самага спрактыкаванага аматара таго ці іншага жанру.

Тэл.: +375 29 551 80 51 МТС, +375 29 569 29 59 МТС, +375 29 190 31 82 А1, +375 29 190 31 49 А1.

Набыць квіткі  https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/ritmy-goroda-422014/?shop_provider=rus