Дарагія сябры і аматары падарожжаў! — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Дарагія сябры і аматары падарожжаў!

Дарагія сябры і аматары падарожжаў!

Мы запрашаем Вас правесці суботні сямейны выхадны ва ўтульнай і святочнай атмасферы палаца ў Нясвіжы.

 Вас чакае ўнікальны і незвычайны тэатралізаваны канцэрт “Падарожжа ў мінулае Нясвіжа", створаны менавіта для фармату гэтага цудоўнага старажытнага замка. Вы зможаце перанесціся ў тыя далёкія часы, калі толькі пачыналася яго будаўніцтва, пачуць унікальныя музычныя творы, якія ствараліся ў гэтых сценах, даведацца пра насельнікаў замка, пра кампазітараў, якія жылі і стваралі ў Нясвіжы, убачыць на свае вочы ажыўшыя карціны з мінулага.

 Мы запрашаем у гэта займальнае і пазнавальнае падарожжа! Для вас будзе выступаць лаўрэат міжнароднага конкурсу струнны квартэт Вялікага тэатра Беларусі "Vivat-Quartet" у складзе:

Аніта Малюгіна (скрыпка),

Ірына Маслава (скрыпка),

Уладзімір Купрыянаў (альт),

Аляксандр Іваноў (віяланчэль),

заслужаная артыстка Беларусі Юлія Шчарбакова (фартэпіяна),

лаўрэат міжнароднага конкурсу Алена Шэўчык (вакал) і

акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Максім Брагінец.

Пачатак мерапрыемства — у 15: 00 у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля.

Атрымаць інфармацыю і замовіць квіткі можна па тэлефонах:

 +375 (17) 702-06-02,

+375 29 551 80 51 МТС,

+375 29 190 31 49 А1.

 Квіткі