"Джаз у горадзе N" — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

"Джаз у горадзе N"

"Джаз у горадзе N"

У рамках святкавання юбілейнага года Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" адбудзецца прэм'ера новага музычнага праекта "Джаз у горадзе N".

На працягу двух летніх вечароў на свежым паветры ў двары замка, 7-8 ліпеня 2023 года, Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга будзе радаваць усіх аматараў і прыхільнікаў эстраднай музыкі найлепшымі і папулярнымі сусветнымі джазавымі кампазіцыямі.

7 ліпеня адбудзецца першая канцэртная праграма "Джаз уначы". Прагучаць кампазіцыі легендарных джазавых аўтараў і выканаўцаў: Глена Мілера, Дзюка Элінгтана, Эдзі Рознера, Луі Армстранга, Дызі Гілеспі, Генры Манчыні, Фрэнка Сінатры і многіх іншых. Гэта будзе сапраўды незабыўная ноч аматараў джаза!

8 ліпеня будзе прадстаўлена эксперыментальная канцэртная праграма "У джазе толькі класіка", у рамках якой музыканты аркестра прапануюць увазе слухачоў новае выкананне вядомых і папулярных класічных мелодый у незвычайных джазавых рытмах свінга. Знаёмыя тэмы Людвіга Бетховена, балетныя мелодыі Пятра Чайкоўскага, вальсы Іагана Штраўса і сумны вальс Яна Сібеліуса, творы Эдварда Грыга, знакамітыя «Шахеразада» і «Палёт чмяля» Мікалая Рымскага-Корсакава, а таксама вядомыя мелодыі Эніа Марыконэ паўстануць перад слухачамі ў новым непаўторным унікальным гучанні .

І ўсё гэта ўпершыню ў новым праекце "Джаз у горадзе N"!

Аўтар праекта, вядучы канцэртаў, мастацкі кіраўнік-галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга – Максім Расоха.

Чакаем вас 7 і 8 ліпеня а 20 гадзіне ў Цэнтральным двары палацавага ансамбля ў Нясвіжы!

Набыць квіткі:

 «Джаз в ночи» https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/dzhaz-i-bljuz/dzhaz-v-nochi-392401/?shop_provider=rus

«В джазе только классика» https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/dzhaz-i-bljuz/v-dzhaze-tolko-klassika-392407/?shop_provider=rus