«КРЫШТАЛЬНЫ ЧАРАВІЧАК» - музычны спектакль для дзяцей — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

«КРЫШТАЛЬНЫ ЧАРАВІЧАК» - музычны спектакль для дзяцей

«КРЫШТАЛЬНЫ  ЧАРАВІЧАК» - музычны спектакль для дзяцей

6 студзеня 2024 года ў 13:00 і ў 15:00 запрашаем усіх жадаючых на музычны спектакль «Папялушка»!

Сюжэт гэтай казкі добра знаёмы кожнаму з вас яшчэ з дзіцячага ўзросту.  Папялушка марыць пабываць на каралеўскім балі і сустрэцца з чароўным маладым прынцам. Але злая мачаха і дзве яе капрызныя дачкі не пускаюць  Папялушку на баль. Яны прымушаюць няшчасную Папялушку выконваць усю хатнюю працу, рыхтаваць для іх бальныя сукенкі  і дапамагаць ва ўсіх справах. На дапамогу прыходзіць добрая Фея. Яна шкадуе няшчасную дзяўчыну і чароўным чынам адпраўляе яе на баль у прыгожай пышнай сукенцы…

Музычны спектакль "Крыштальны чаравічак" — яркі тэатральны праект філармоніі для дзяцей і юнацтва Белдзяржфілармоніі. Гэта жывы спектакль з дынамічным сюжэтам і цудоўнай, чароўнай музыкай.

Любімая з дзяцінства гісторыя аб першым каханні зноў заваюе сэрцы юных гледачоў. 

 Падарыце вашым дзецям добры настрой, яркія станоўчыя эмоцыі, веру ў шчырасць, любоў і шчасце!

Чакаем сустрэчы з вамі ў Тэатральнай зале палацавага ансамбля!

 Кампазітар і аўтар лібрэта – Уладзімір Саўчык.

Рэжысёр-пастаноўшчык — Ігар Пятроў.

 Выканаўцы роляў — лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Музычнае суправаджэнне — фартэпіяна, кларнет, гітара, домра.

Працягласць спектакля — 50 хвілін.

Даведкі:  +375 (17) 702-06-02, +375 29 551 80 51 МТС, +375 29 569 29 59 МТС, +375 29 190 31 82 А1, +375 29 190 31 49 А1.