97-я выстава “Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. ХХI стагоддзе. Санкт-Пецярбург” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

97-я выстава “Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. ХХI стагоддзе. Санкт-Пецярбург”

97-я выстава “Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. ХХI стагоддзе. Санкт-Пецярбург”

З 16 студзеня па 10 сакавіка ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” дзейнічае 97-я выстава “Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. ХХI стагоддзе. Санкт-Пецярбург”. 

Экспазіцыя прадстаўлена работамі аўтараў, якія прайшлі школу Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. І.Я. Рэпіна Расійскай акадэміі мастацтваў, Мастацкага інстытута ім. В.І. Сурыкава, Вышэйшага мастацка-прамысловага вучылішча імя У.І. Мухінай, Строганаўскага ўніверсітэта і інш. аўтарытэтных мастацкіх вышэйшых навучальных устаноў. Работы Васіля Братанюка, Таццяны Лушнікавай адлюстроўваюць традыцыйны жывапіс рускага рэалізму. На прыкладзе работ Юрыя Белазёрскага можна адчуць хараство новых шуканняў. Драматызм жывапісу прасочваецца ў творах пецярбуржанкі Лауры Свідэрскай. Не пакінуць абыякавымі работы жывапісцаў Ігара Курчынскага і Кірыла Аланэ, вядомых скульптараў Вольгі Івашынцавай і Лёвы Бейбуцяна, непаўторны па выкананні жывапіс мастака Вольгі Лісянковай. Сярод новых работ – творы брэсцкага жывапісца Ігара Раманчука і графіка Барыса Дыядорава, ілюстрацыі якога вядомы ва ўсім свеце, а таксама майстра прамысловага пейзажа з Яраслаўля Дзмітрыя Кузняцова. Гістарычны і міфалагічны жанры прадстаўлены работамі масквіча Аляксандра Сапліна, пецярбуржца Ігара Курчынскага і белгарадскага жывапісца Уладзіміра Несцяркова. Тэма Афрыкі паказана ў работах Марыны Рубанавай, Ірыны Меліхавай і Валянціна Скачкова, якія здолелі перадаць у сваіх палотнах зачараванне свету чорнага кантынента. Прадстаўлены працы новых удзельнікаў - аўтара складанай тэхнікі “лавізм” Усевалада Сапліна “Начны палёт” і майстра горных пейзажаў з Пяцігорска Вольгі Біцэнці. Несумненна, зацікавяць і работы майстра буйных партрэтных форм Анатоля Шумкіна і яго настаўніка, найвядомага пецярбургскага графіка і жывапісца Мікалая Блахіна.

 Наведаць выставу ў Вялікай выставачнай зале можна па ўваходных білетах на пастаянную экспазіцыю Палацавага ансамбля.

 Рэжым працы:

з 9.00 да 18.00.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефонах:

 +375 29 551 80 51.