“Беларускі пейзаж” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

“Беларускі пейзаж”

“Беларускі пейзаж”

З 3 лістапада 2023 г. па 31 студзеня 2024 г. у выставачнай зале аддзела інфармацыйнай і экскурсійнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” дзейнічае часовая экспазіцыя твораў Андрэя Ждановіча “Беларускі пейзаж”. Уваход вольны.

 

На выставе прадстаўлены выявы работ, якія раскрываюць тэму “першароднай беларускай прыроды”. Мастак чэрпае натхненне ў сузіранні пейзажнай прыгажосці, а потым пераносіць на палатно свае ўражанні і перажыванні. Творы выкананы ў тэхніцы акварэль “па вільготным“, калі фарба наносіцца на багата змочаную вадой паперу. Гэтая тэхніка патрабуе ад мастака дакладнасці ў выбары колеру і тону, таму што няма магчымасці выправіць малюнак, бо ён застаецца “ў руху” да поўнага высыхання. Акварэлі Андрэя Ждановіча з'яўляюцца цудоўнымі па каларыце, прастаце і багатымі па сэнсавай напоўненасці сюжэту.