"З душой вясны і першаю ўсмешкай лета" — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

"З душой вясны і першаю ўсмешкай лета"

"З душой вясны і першаю ўсмешкай лета"

З 11.04.2024 г. па 09.07.2024 г. у зале аддзела экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці праходзіць мастацкая выстава «З душой вясны і першаю ўсмешкай лета» работ мастака, члена Беларускага саюза мастакоў Генадзя Чыстага.

 

Генадзь Рыгоравіч не проста размяшчае аб'екты на карцінах, а ў сваёй арыгінальнай манеры перадае непаўторную атмасферу прыгажосці роднай прыроды. Любуючыся рознакаляровымі ўсмешкамі нашай зямлі — кветкамі — можна адчуць лёгкі подых вясны і адчуць гарачую спякоту беларускага лета.

 

Выстава атрымала назву «З душой вясны і першаю ўсмешкай лета», бо галоўнымі героямі работ, прадстаўленых на экспазіцыі, з'яўляюцца вясновыя і летнія кветкі, па-майстэрску перанесеныя на паперу рукой мастака.