“Звяжам свет прыгажосцю” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

“Звяжам свет прыгажосцю”

“Звяжам свет прыгажосцю”

З 25 лістапада 2023 г. па 21 студзеня 2024 г. у калекцыйнай зале палацавага ансамбля — часовая экспазіцыя Вольгі Старасцінай “Звяжам свет прыгажосцю”.

Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з работамі майстроў - членаў міжнароднай школы аматараў ірландскіх карункаў пад кіраўніцтвам аўтара міжнароднага праекта і заснавальніка школы В. Старасцінай, а таксама з работамі самой Вольгі.

Аўтар стварае кручком калекцыйныя работы класа “люкс” у старадаўняй тэхніцы “ірландскія карункі”. Яна – удзельніца шматлікіх міжнародных выстаў, выдала ўласны часопіс аб сучасных ірландскіх карунках. Яе працы атрымалі высокую адзнаку ад майстроў Каралеўскага двара Вялікабрытаніі. З 2016 г. зарэгістраваная ў Міжнароднай Арганізацыі Майстроў Карункаў.

Кожны год, напярэдадні калядных свят, у палацавым ансамблі адкрываецца часовая экспазіцыя Вольгі Старасцінай. У гэтым годзе на выставе — элементы таямнічасці, інтрыгі і навагодняй прыгоды: карнавальныя карункавыя маскі, пальчаткі, арыгінальныя сукенкі і незвычайны дэкор ёлкі, выкананыя ў старадаўняй тэхніцы “ірландскія карункі”.

Адметна, што маскі і пальчаткі ў мінулых стагоддзях насілі не толькі падчас свят і маскарадных шэсцяў, але і ў паўсядзённым жыцці. У XIX стагоддзі практычныя аксэсуары сталі часткай убора. У гардэробе стала абавязковым мець пальчаткі на ўсе выпадкі жыцця. Для халоднага надвор'я, для паходу ў тэатр, у залежнасці ад адзення ці настрою.

Запрашаем усіх акунуцца ў казачную атмасферу выставы старадаўняй тэхнікі «ірландскіх карункаў».

Наведаць выставу ў калекцыйнай зале можна па ўваходных білетах на пастаянную экспазіцыю Палацавага ансамбля.