Выстава "Фарбы вясны"

23.01.2017

        З 1 лютага па 16 красавіка ў Вялікай выставачнай зале сектара «Палацавы ансамбль» пройдзе выстава сучаснай мастачкі Таццяны Осіпавай.
        У свеце выяўленчага мастацтва Таццяна Осіпава вядомая пад псеўданімам «Таццяна Гуль». У яе працах адчуваецца цудоўнае і умелае валоданне каляровымі рашэннямі і майстэрствам кампазіцыі. Аўтару падуладныя шматлікія тэхнічныя сродкі выяўленчага мастацтва – алей, пастэль, акварэль. На выставе прадстаўлены каля васьмідзесяці карцін, і кожная акружае і зачароўвае яркімі і сонечнымі кветкамі. Далікатнае і трапяткое стаўленне да кожнага аб'екту натхнення, вытанчанасць і манера выканання – асаблівасць Таццяны Гуль. Багатае ўяўленне мастачкі пераносіць нас у яе выдатны і дзіўны свет прыроды, кветак, нацюрмортаў, ландшафтаў.

 Выстава працуе з 9:30 да 18:00. Уваход вольны.