Майскія забавы ў Радзівілаў

06.05.2017

6-8 мая музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае высокашаноўных гасцей акунуцца ў атмасферу святаў і забаваў XVIII стагоддзя. У юбілейны год гаспадара Нясвіжа, гетмана Вялікага Княства Літоўскага князя Міхаіла Казіміра Радзівіла «Рыбанькі», вясновыя забавы пройдуць з асаблівым размахам!

Гасцей чакаюць небывалыя сюрпрызы і святочныя прыгоды. У цэнтральным двары – «дрэсіраваны» мядзведзь цыркавой школы Смаргонскай мядзведжай акадэміі Радзівілаў запрашае ўсіх прыняць удзел у вулічных палацавых гульнях.

У Палацы кожны зможа пазнаёміцца ​​з сям'ёй князя Міхаіла Казіміра «Рыбанькі»: з яго жонкай княгіняй Францішкай Уршуляй з роду Вішнявецкіх, з іх сынам - Каралем Станіславам «Пане Каханку». Гаспадары падрыхтавалі самыя цёплыя, яркія і радасныя сюрпрызы для гасцей. Незабыўныя ўражанні чакаюць і самых маленькіх- пры Палацы створана «Дзіцячая майстэрня», дзе можна будзе сваімі рукамі размаляваць палацавы падарунак і забраць яго на памяць. У часы князя «Рыбанькі» Нясвіж называлі «малым Версалем» - у майскія дні мы ўсе перанясемся ў гэтую эпоху!

Музыка, жарты, гульні і сюрпрызы падораць вам яркія эмоцыі, зарадзяць энергіяй і пакінуць самыя цёплыя ўспаміны пра Палацавае падарожжа!

У інтэрактыўных мерапрыемствах прымаюць удзел музыканты і акцёры Музычнага Дома «Класіка», а таксама супрацоўнікі музея і самі госці.

Не прапусціце цікавыя забавы ў гасцінным Радзівілаўскім палацы на майскія святы!

Кошт уваходнага білета ў Палацавы ансамбль 6-8 мая:

7,5 рубля - для школьнікаў і студэнтаў;

15 рублёў - для дарослых.

Даведкі па тэлефонах: +375177020602 (факс), +375177020660, +375 29 5518051 (МТС), +375 29 1903149 (VEL)

e-mail: excursions@niasvizh.by