• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • ІХ Міжнародны конкурс-пленэр юных мастакоў «Нясвіж. Замак. Рэтра 20 – 30-х гадоў ХХ стагоддзя»

ІХ Міжнародны конкурс-пленэр юных мастакоў «Нясвіж. Замак. Рэтра 20 – 30-х гадоў ХХ стагоддзя»

28.04.2017

16-18 мая 2017 г. ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта і ДУА «Нясвіжская дзіцячая школа мастацтваў» правядзе ІХ Міжнародны конкурс-пленэр юных мастакоў «Нясвіж. Замак. Рэтра 20 – 30-х гадоў ХХ стагоддзя». Мерапрыемства праводзіцца ў рамках акцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця (адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН штогод 21 мая). 

Правядзенне акцыі падтрымалі больш за пяцьдзесят музеяў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Расіі.