• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Лепшых знаўцаў гісторыі і культуры Нясвіжа вызначылі ў замку Радзівілаў

Лепшых знаўцаў гісторыі і культуры Нясвіжа вызначылі ў замку Радзівілаў

28.04.2017

      18 красавіка 2017 г. ў Канферэнц-зале сектара па навукова-экскурсійнай працы «Палацавы ансамбль» прайшла алімпіяда па гісторыі і культуры Нясвіжа «Мой горад – мая любоў». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і аддзел адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама.

     Прызёрамі алімпіяды сталі: Бядуля Маргарыта ДУА «Нясвіжская гімназія» і Кухто Ілля ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа» – дыплом І ступені; Саўко Павел, Ермаковіч Дзмітрый і Крысанаў Максім ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа» – дыплом ІІ ступені; Чарняўская Вікторыя ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Стаўбцы, Абдулаеў Ілля ДУА «Салтанаўчынскі УПК дзіцячы сад-сярэдняя школа», Лецко Марта ДУА «Ланскі УПК дзіцячы сад-сярэдняя школа», Хадор Марыя і Паўліаглу Паліна ДУА «Аношкаўскі УПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» – дыплом ІІІ ступені.

     Усе ўдзельнікі алімпіяды па гісторыі і культуры Нясвіжа «Мой горад – мая любоў» былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.