• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Молодзёвы валанцёрскі летнік «Спадчына Радзівілаў-2017»

Молодзёвы валанцёрскі летнік «Спадчына Радзівілаў-2017»

17.07.2017

З 5 па 14 ліпеня 2017 года ў г. Нясвіж праходзіў Молодзёвы валанцёрскі летнік «Спадчына Радзівілаў-2017», у якім прынялі ўдзел 20 валанцёраў з усёй Беларусі. Летнік адбыўся па ініцыятыве ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», РГА «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» і Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта. 
Рабяты былі занятыя працай па добраўпарадкаванню тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля і былога iезуіцкага калегіўма (гістарычная частка Нясвіжа). 
Супрацоўнікамі музея-запаведніка для ўдзельнікаў валанцёрскага летніка была арганізавана насычаная культурная праграма. Былі праведзены экскурсіі па радзівілаўскаму замку, гарадской ратушы і касцёлу. 
На ўрачыстым закрыцці ўсім удзельнікам валанцёрскага летніка «Спадчына Радзівілаў-2017» былі ўручаны пасведчанні і каштоўныя падарункі. Больш падрабязна з усімі мерапрыемствамі летніка запрашаем Вас пазнаёміцца на блозе праекта.