Выстава Маргарыты Котавай

27.10.2017

З 27 кастрычніка 2017 г. па 15 студзеня 2018 г. у Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля.

На выставе прадстаўлена болей за 70 твораў, створаных за апошнія 16 гадоў і выкананых у разнастайных тэхніках абрэзкавай мазаікі.

Маргарыта Іванаўна Котава нарадзілася ў 1942 годзе ў г. Заслаўль (Мінская вобласць, Беларусь). Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры ім. Ф. Скарыны. Творчая біяграфія пачалася з 2001 года, з адкрыцця вобразнага свету мастацтва абрэзкавай вышыўкі. Маргарыта Котава – член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, неаднаразова прадстаўляла свае творы на выставах і фестывалях у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.

У пошуку натхнення Маргарыта Котава звяртаецца да міфалогіі і фальклору, да біблейскай тэматыкі і наватарска мастацтва авангарда. Маргарыта праявіла сябе, як таленавіты майстар тэкстыльных нацюрмортаў. У шматслаёвай тэхніцы «квілт» былі створаны ўражвальныя творы з мяккімі рэльефнымі абрысамі.
Ёй уласціва творчая шматграннасць: мастак выступае як майстар пано, прадметаў жаночага адзення і розных аксэсуараў. Непаўторны каларыт, дакладнае кампазіцыйнае рашэнне дасягаецца гарманічным спалучэннем тканін, розных каляровых і геаметрычных рашэнняў.

Але самае галоўнае , што кожная з работ становіцца часткай душы мастачкі. І Маргарыта Котава імкнецца падзяліцца з гледачом сваім пазітыўным поглядам на свет