Нясвіж. Гісторыя ажывае тут

01.12.2017

Сябры! У першы зімовы дзень 2017 года мы рады абвясціць аб старце рэкламнай кампаніі музея-запаведніка “Нясвіж”. Пакуль за вакном шэра і дажджліва, мы запрашаем вас у казку, якой ёсць Нясвіжскі палац Радзівілаў і сам старажытны Нясвіж. На працягу снежня і студзеня вас чакае мноства прыемных сюрпрызаў, якія дазволяць адпачыць ад паўсядзённасці і перанесціся ў атмасферу свята. 
        Так, кожныя выхадныя да 22 снежня ў адной з найпрыгажэйшых залаў палаца князь Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька і яго жонка Францішка Уршуля будуць прымаць гасцей, а у капліцы будзе гучаць жывая класічная музыка. Для шаноўнага панства падрыхтаваны адмысловыя Калядныя і навагоднія праграмы. Падрабязна пра іх можна даведацца на нашым сайце. 
       Ну і, каб не быць галаслоўнымі, прэзентуем Вам нашу сумесную працу са студыяй DALET.media. Спадзяемся, што вы неаднаразова ўбачыце гэты ролік па тэлебачанні, у інтэрнэце і на шматлікіх экранах у Мінску. Мы запрашаем вас наведаць наш палац і разам з намі убачыць, як гісторыя ажывае тут, у самым чароўным месцы нашай Радзімы!