Праект – PianoDance concert

29.12.2017

Ідэя канцэрта – у аб'яднанні жывой музыкі і танца ў рамках аднаго вечара. PianoDance стаў у сваім родзе ўнікальным праектам, у якім спалучаюцца стылі: ад элегантнага джаза да гарачага фламенко, ад віртуознай музыкі Ліста, Рахманінава да сучасных лірычных кампазіцый. Кожны твор праграмы – гэта скончаная гісторыя ці карціна-замалёўка, у якіх пачуццёвая сфера пераважае над рацыянальнай. Музычную частку прадстаўляе піяніст, кампазітар, выпускнік Маскоўскай кансерваторыі Філіп Шпартаў, танцавальную – харэограф і танцаўшчыца (танцорка) з Масквы Пісарава Кацярына. За некалькі гадоў існавання праекта падобныя канцэрты з поспехам прайшлі ў Мінску, Нясвіжы, Гродне і Маскве. У праграме канцэрта творы К. Дэбюсі, Ф.Шуберта, С. Рахманінава, а таксама аўтарскія творы Піліпа Шпартава. 12 студзеня. Уваход вольны. Пачатак у 15.00.