• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Апостальскі нунцый Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведае Нясвіж

Апостальскі нунцый Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведае Нясвіж

30.05.2012

9 чэрвеня 2012 г. Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці прыме ўдзел ва ўрачыстасцях тытульнага свята касцёла Божага Цела ў Нясвіжы і наведае Палацава-паркавы ансамбльмузея-запаведніка.

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 г. у г. Верона, што ў Італіі. Святарскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 1982 г.

Cкончыў факультэт Усходніх моваў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным універсітэце «Cà Foscari», а таксама атрымаў вучоную ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце св. Анзэльма ў Рыме.

У 1985 г. паступіў на служэнне ў Апостальскую Сталіцу ў Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў. Да свайго прызначэння Апостальскім Нунцыем у Беларусі нёс служэнне ў Грузіі, Арменіі і Азербайджане.