Музей-запаведнік "Нясвіж" на фестывалі "Інтэрмузей-2012"

04.06.2012

Музей-запаведнік "Нясвіж" прымае ўдзел у Міжнародным фестывалі музеяў "Інтэрмузей-2012", які праходзіць ў Маскве з 1 па 5 чэрвеня. На выставачнай пляцоўцы фестываля музей-запаведнік прадстаўляе асобны стэнд, каля якога можна пазнаёміцца з інфармацыяй пра установу і яе турыстычнымі адметнасцямі. Музей-запаведнік у намінацыі "Музей – галоўны інфармацыйны рэсурс культурнага турызма" прадставіць уласны праект – сайт niasvizh.by.