"Свята духоўнай музыкі імя Эдварда Гірдо"

04.07.2012

1 ліпеня 2012 г. у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля музея-запаведніка адбылося “Свята духоўнай музыкі імя Эдварда Гірдо”. У межах фестывалю быў ажыццёўлены Міжнародны музычны праект “Маладыя галасы” з канцэртам “Шэдэўры сусветнай вакальнай і інструментальнай класікі”. Удзельнікі праекта – маладыя таленавітыя музыкі, лаўрэаты акадэмічных, нацыянальных і міжнародных конкурсаў, прадстаўнікі Беларусі, Кітая і Расіі. У праграме прагучалі творы Радзівілаў, Тэлемана, Шутца, Гендэля, Баха, Карысімі, Джордані, Сарці, Моцарта, Гайдна, Кампаны, Дж. Вердзі і інш.