• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Адкрылася выстава «Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600-1800»

Адкрылася выстава «Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600-1800»

18.08.2012

16 жніўня ў Нясвіжскім Палацавым ансамблі XVI-XIXст. адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі "Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600-1800». На цырымоніі выступілі арганізатары праекта з абодвух бакоў, намаганнямі якіх беларусы атрымалі гэты сапраўды каралеўскі падарунак - убачыць самую рэдкую калекцыю можна не пакідаючы межаў краіны. Акрамя паслоў Аляксандра Міхневіча і Бруса Бакнела, у Нясвіж прыехала знаёмая ўсім, хто працаваў над стварэннем экспазіцыі, куратар выставы Эліс Лоб, а таксама Бэт МакКіллап, намеснік дырэктара Музея Вікторыі і Альберта. У ліку першых гасцей унікальныя экспанаты ўбачылі прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і творчай інтэлігенцыі. Але ўжо ў пятніцу, 17 жніўня, выстава адчыніць свае дзверы для ўсіх жадаючых.