Навіны — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Навіны

Віншуем усю музейную супольнасць з прафесійным святам! Жадаем калегам, карпатлівая праца якіх накіравана на захаванне, развіццё і папулярызацыю лепшых традыцыйных каштоўнасцей айчыннай культуры і гісторыі, каб іх дзейнасць прыносіла свой плён у ...

Вы можаце ацаніць якасць паслуг установы «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», а таксама пакінуць свае каментарыі на Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.

15 мая 2024 года ў канферэнц-зале аддзела экскурсійнай, культурнай і навуковай дзейнасці «Палацавы ансамбль» прайшла ІХ алімпіяда па гісторыі і культуры Нясвіжа «Мой горад – мая любоў». Лепшыя знаўцы гісторыі і культуры былі вызначаны ў замку ...

18 мая ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў у рамках акцыі "Ноч музеяў-2024" Палацавы ансамбль працуе з 10:00 да 18:00 (квіткі для ўваходу ў экспазіцыю можна набыць да 16:30 у інфармацыйна-касавым ...

Сёння, калі ў нашай краіне адзначаецца Дзень сям'і, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" у рамках рэспубліканскай акцыі "Мая сям'я – мая краіна" прапануе шматдзетным сем'ям (пры прад'яўленні пасведчання шматдзетнай сям'і):

Музыка, якая гучыць у сценах цудоўнай тэатральнай залы Нясвіжскага палаца, заўсёды стварае асаблівы настрой. Але гукі Шапэна ў гэтых гістарычных сценах — гэта сапраўднае чараўніцтва!!!  

Летнія канцэрты — гэта асаблівы настрой, асаблівая атмасфера і асаблівыя праграмы! Менавіта таму канцэрт Музычнай гасцёўні «Летнім вечарам» карыстаецца асаблівай любоўю слухачоў.

Праграма «Чараўніцтва ў чатыры рукі», якую прадставяць вядомыя беларускія піяністкі Таццяна Старчанка і Марына Рамейка,– гэта канцэрт, у якім музыкі выконваюць творы, напісаныя для аднаго раяля ў чатыры рукі.

Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кіраўніка Слуцкай епархіяй, у межах Слуцкай епархіі ў рамках праграмы «Баль моладзі Мінскай мітраполіі» адбудзецца ...

А вы ўжо вырашылі, як праведзяце вечар суботы 18 мая? Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае на доўгачаканую культурную падзею вясны – «Ноч музеяў-2024», у рамках якой вас чакае «Тэатральная містэрыя».

Сёння на нашым сайце размешчана віртуальная выстава "Шлях да Перамогі. Вызваленне Беларусі", прымеркаваная да памятнай даты, — 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у выніку правядзення ваеннай аперацыі пад кодавай ...

9 мая ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” падчас правядзення рэспубліканскага патрыятычнага мерапрыемства – акцыі “Ніхто не забыты, нішто не забыта”– для вас на бясплатнай аснове (за выключэннем камерцыйных ...

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Перамогі!

15 мая 2024 г. у канферэнц-зале адзела экскурсійнай, культурнай і навуковай дзейнасці “Палацавы ансамбль” пройдзе ІІ тур алімпіяды па гісторыі і культуры Нясвіжа “Мой горад – мая любоў”. 

Адной з самых яркіх і цікавых музычных падзей у культурным жыцці Беларусі з'яўляецца новы творчы праект – летні джазавы фестываль «Джаз у горадзе Н», які ў другі раз пройдзе ў самым гістарычным месцы нашай краіны, у горадзе Нясвіж у двары замка ...