Святочны вечар у княжацкім палацы

13.12.2012

5 студзеня у 16.00, 17.00 і 18.00 у Палацавым ансамблі выступіць харэаграфічны ансамбль “Харошкі”.

Наведвальнікі Палацавага ансамбля апынуцца ў XVIII стагоддзі. Сам князь Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька сустрэне гасцей і раскажа пра жыццё-быццё сваёй высакароднай сям’і. Госці пазнаёмяцца таксама з жонкай князя, знакамітай паэтэсай і драматургам, Францішкай Уршуляй Радзівіл. А якое ж свята без забаў? Спецыяльна для гасцей у найпрыгажэйшых залах палаца выступіць Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”.

Замовіць квіткі можна па тэлефонах: 8(01770)20105, 8(01770)53196, 8(01770)59672