Тэхналогіі QR-кода ў Нясвіжы

02.01.2013

Нясвіж адным з першых гарадоў краіны забяспечвае свае культурна-гістарычныя аб’екты інавацыйнымі тэхналогіямі QR-кода. Асноўная мэта праекта: пашырэнне турыстычнай прывабнасці горада, даступнасць інфармацыі пра культурна-гістарычныя аб’екты на некалькіх мовах. Праект ініцыяваны і ўведзены Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Нясвіж”. 

Праз сканавання QR-кодаў можна будзе праслухаць аўдыёгід і наведаць старонку сайта музея-запаведніка “Нясвіж”, прысвечаную дадзеным аб’ектам з інфармацыяй на чатырох мовах (беларускай, англійскай, рускай, польскай). У першапачатковы спіс значных гістарычных аб’ектаў горада ўвайшлі: Радзівілаўскі палац, касцёл Божага Цела, Гарадская ратуша, Слуцкая брама, Дом рамесніка, былыя манастырскія комплексы бернардынаў і бенедыктынак.

Усталяваць беларускамоўную версію праграмы «Мабільны гід» для Android.