Радзівілы запрашаюць!

11.01.2013

10 сакавіка, у 12.00, 13.30 і 15.00 наведвальнікі Палацавага ансамбля апынуца ў XVIII стагоддзі. Сам князь Міхал Казімір Радзівіл “Рыбанька” сустрэне гасцей і раскажа пра жыццё-быццё сваёй высакароднай сям’і. Госці пазнаёмяцца таксама з жонкай князя, знакамітай паэтэсай і драматургам, Францішкай Уршуляй Радзівіл. І якое ж свята без забаў? Спецыяльна для гасцей у найпрыгажэйшых залах палаца выступіць Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”.

Кошт квіткоў: даросламу – 150 000; студэнту, школьніку – 120 000.

Замовіць квіткі можна па тэлефонах: +375 1770 53196, +375 1770 5518 і на сайце kvitki.by.