• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Новы музейны занятак “Рокішкіс – на скрыжаванні часу”

Новы музейны занятак “Рокішкіс – на скрыжаванні часу”

17.01.2013

Да 18 лютага 2013 г. ў новай выставачнай зале Палацавага ансамбля праходзіць выстава “Надзея, вера, уваскрасенне”. Унікальная калекцыя кованых наканечнікаў крыжоў і драўлянай скульптуры “прыехала” да нас з літоўскага горада Рокішкіс, што ў літаральна азначае “Зайцаў горад”. Іншыя цікавыя факты пра Рокішкіс і пра яго культурнае асяроддзе Вы зможаце даведацца, наведаўшы спецыяльна распрацаваны музейна-педагагічны занятак “Рокішкіс – на скрыжаванні часу”. Штодня з 9.00 да 17.00.

Даведкі і папярэдні запіс па тэлефонах 8 (01770) 5-31-96 , 5-51-81.