Вялікі тэатр ізноў у Нясвіжы!

18.03.2013

З 21 па 23 чэрвеня 2013 года адбудзецца IV фестываль опернага мастацтва “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”. Традыцыйнымі пляцоўкамі застаюцца Тэатральная зала Палаца, ўнутраны двор і касцёл Божага Цела. Праграма абяцае быць насычанай:

21 чэрвеня, пятніца
16.00 – канцэрт камернай музыкі з удзелам салістаў тэатра і квінтэта “Серэнада” (Тэатральная зала).
21.30 – “Балет-гала” пад музыку П.Чайкоўскага: аднаактовы балет “Серэнада”, фрагменты балетаў “Лебядзінае возера”, “Шчаўкунчык”, “Спячая прыгажуня” (унутраны двор замка).

22 чэрвеня, субота
16.00 – канцэрт, які складаецца з твораў беларускіх кампазітараў ХІХ стагоддзя (Касцёл Божага Цела).
21.30 – опера “Сівая легенда” Д.Смольскага (унутраны двор замка).

23 чэрвеня, нядзеля
15.00 – опера “Рыта, ці Пірацкі трохкутнік” Г.Доніцэці (Тэатральная зала).
20.00 – гала-канцэрт “Зоркі Вялікага тэатра Беларусі” з удзелам салістаў тэатра оперы і балета (ўнутраны двор замка).