Канцэрт Дзяржаўнага камернага хору

20.09.2013

7 кастрычніка музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае ўсіх аматараў якаснай музыкі на канцэрт Дзяржаўнага камернага хору Беларусі. Заслужаны калектыў Белдзяржфілармоніі прызнаны ў многіх краінах Еўропы. Кожнае яго выступленне – сапраўдне музычнае свята. Канцэрт адбудзецца 7 кастрычніка ў 13.30 і 14.30 у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля, што славіцца выдатнай акустыкай. Квіткі каштуюць: 65 000 для дарослых і 30 000 для дзяцей. Замовіць квіткі можна па тэлефонах +375 29 5518051, +375 29 1903149.