Маладыя навукоўцы ў старажытным палацы

03.12.2013

27 лістапада ў Тэатральнай зале палацава-замкавага комплексу прайшла ІІІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Нясвіж – гістарычная і культурная скарбніца Беларусі”. Сваі працы прэзентавала 23 маладых даследчыка. Удзельнікамі былі школьнікі, студэнты і магістранты, якія прадстаўлялі самыя розныя навучальныя ўстановы: Беларускі дзяржаўны ўніверсіт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Я. Коласа, гімназію № 17 г. Мінска, гімназію № 1 г. Віцебска і Нясвіжскую гімназію, сярэднія школы № 1 і № 4 г. Нясвіжа.

Працы ўдзельнікаў апублікаваны ў электронным выглядзе. Спіс удзельнікаў і лепшыя працы глядзіце тут.