Да ўвагі турыстычных фірмаў!

26.01.2016

Музей-запаведнік запрашае ўсіх жадаючых на тэматычны семінар і навучанне па праграме акрэдытацыі экскурсаводаў іншых арганізацый на права правядзення экскурсій у сектары па навукова- экскурсійнай рабоце "Палацавы ансамбль".

Тэрмін правядзення: 15.02.2016 - 24.02.2016.

Семінар праводзіцца на базе ДУ "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж".
Пры паспяховым заканчэнні навучання выдаецца знак-ідэнтыфікатар і заключаецца дамова на права правядзення экскурсій у сектары па навукова-экскурсійнай рабоце “Палацавы ансамбль” ДУ “НГКМЗ "Нясвіж".

Кошт паслуг па акрэдытацыі складае 5.000.000 беларускіх рублёў за аднаго экскурсавода.

Працягласць навучання: 5 дзён (36 гадзін).

Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы ўдзелу ў семінары Вы можаце атрымаць тут, а таксама па тэлефоне/факсе:
+375 177020105.

Заяўкі прымаюцца да 11.02.2016 г. па факсу +375 1770 20105 ці па электроннай пошце pr@niasvizh.by.