"Кубак Старога замка 2014" здабыла каманда "Ветразь"

24.02.2014

19 лютага ў Тэатральнай зале палацава-паркавага ансамбля прайшла інтэлектуальная гульня “Кубак Старога замка 2014”. Гульня была праведзена выхаванцамі клуба аматараў гісторыі і культуры “Кліа” – навучэнцамі УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні восьмых і дзевятых класаў дзяржаўных установаў адукацыі з Нясвіжа, Бараўлян і Гарадзеі.

У зацятым змаганні “Кубак Старога замка 2014” здабыла каманда “Ветразь” ДУА “Сярэдняя школа № 4” г. Нясвіжа. Другое месца заняла каманда “Эрудыты” ДУА “Сярэдняя школа № 1” г.п. Гарадзея, трэцяе – каманда “Мысліцелі” ДУА “Нясвіжская гімназія”.

Усе ўдзельнікі інтэлектуальнай гульні былі адзначаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.