Імша ў капліцы палаца Радзівілаў у Нясвіжы

10.02.2014

9 лютага ў капліцы палаца Радзівілаў у Нясвіжы ў гадавіну яе асвячэння адбылася Імша, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Набажэнства праходзіла ў сямейнай атмасферы і цэлебравалася ў інтэнцыі руху “Equipes Notre Dame”. Эўхарыстыю ўпрыгожыў спевам парафіяльны хор. У Імшы прынялі ўдзел больш за 350 чалавек.

Пасля месы была арганізавана экскурсія, падчас якой удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй роду Радзівілаў і прадстаўленымі экспазіцыямі.