Скончана рэканструкцыя Гадзіннікавай вежы

23.04.2012

Скончылася рэканструкцыя Гадзіннікавай вежы Нясвіжскага палацавага ансамбля. Нагадаем, першы варыянт купала Гадзіннікавай вежы, выкананы на аснове гравюры XVII стагоддзя Тамаша Макоўскага, выклікаў неадназначную адзнаку спецыялістаў і дысанаваў з агульным абліччам палаца, значна дабудаванага ў XVIII – XIX cтст. Пытанне аб лёсе Гадзіннікавай вежы было разгледжана па прапанове Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на Рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па ахове гісторыка-культунай спадчыны 20 студзеня 2010 г. Рада прыняла пастанову аб змяненні купала вежы ў стылі палаца Радзівілаў XVIIIст. Навуковым кіраўніком рэканструкцыі вежы быў Намеснік генеральнага дырэктара па рэстаўрацыі ААТ "Белрэстаўрацыя" Сяргей Аляксандравіч Друшчыц. Па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пачаўся збор дабраахвотных ахвяраванняў на спецыяльны рахунак, адкрыты музеем-запаведнікам у 2011 г. Сабраныя сродкі ў памеры каля 650 мільёнаў беларускіх рублёў дазволілі за тры месяцы правесці рэканструкцыю. Усе працы былі выкананы спецыялістамі ААТ "Белрэстаўрацыя".

Музей-запаведнік выказвае глыбокую ўдзячнасць Міністэрству культуры, ААТ "Белрэстаўрацыя", ААТ "Інстытут "Мінскграмадзянпраект" за ініцыятыву і якаснае выкананне працы. Мы ўдзячныя фундатарам, без фінансавай падтрымкі якіх рэалізацыя праекта была б немагчымая.

Дабрачынныя ўзносы на рэканструкцыю Гадзіннікавай вежы зрабілі: ААТ "Гарадзейскі цукровы камбінат", ААТ "Слуцкі цукроварафінадны камбінат", ТАА "Беларуская цукровая кампанія", ТАА "Цукар", ГА "Беларускі саюз мастакоў", ААТ "Завод Горнага воску", ТАА "Бурамтэх", ЗАТ "Фарт", ТАА "СДС", а таксама грамадзяне Рэспублікі Беларусь: Анішчанка Аляксей Іванавіч, Бутэвіч Анатоль Іванавіч, Латушка Павел Паўлавіч, Клімаў Сяргей Міхайлавіч, Альховік Ларыса Георгіеўна, Сысуеў Цімур Валер'евіч; грамадзянін Расійскай Федэрацыі – Бодзін Аляксей Барысавіч; грамадзянін Рэспублікі Польшча – князь Мацей Радзівіл.

Музей-запаведнік працягвае дабрачынную акцыю. Наступным этапам рэканструкцыі Гадзіннікавай вежы стане аднаўленне гадзінніка. Сродкі на гэтыя мэты можна пералічваць на разліковыя рахункі музея-запаведніка з запаўненнем банкаўскіх рэквізітаў у наступнай форме:

Назва ўстановы: Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", скарочанае – ДУ "НГКМЗ "Нясвіж"
Адрас: 222603, г.Нясвіж, Мінская вобл., вул. Ленінская, д.19.
Дабрачынныя рахункі:
3642900000026 – беларускія рублі;
3642900000000 – даляры ЗША;
3642900000013 – расійскія рублі;
банк – філіял № 620 ААТ ААБ "Беларусбанк" г. Нясвіжа;
МФА – 153301523, УНП – 600207920, АКПА – 28597873;
адрас банка – 222603 г. Нясвіж, вул. 1 Мая, 27.

У графе "Назначэнне плацяжу" трэба указаць "Дабрачынны ўзнос на рэканструкцыю Нясвіжскага замка.