Выстава «Народныя лялькі-абярэгі»

21.04.2014

У Малай выставачнай зале «Палацава - паркавага ансамбля XVI - XIX стст. у г. Нясвіжы» з 20 красавіка па 25 мая праходзіць выстава «Народныя лялькі-абярэгі».

Са старажытных часоў лялькі лічыліся моцнымі магічнымі інструментамі, здольнымі прыносіць поспех, засцерагаць ад зла і выконваць жаданні. На унікальнай выставе можна ўбачыць традыцыйныя беларускія цацкі і лялькі, якія выкананы з саломкі, гліны, лазы, дрэва, цеста, стужак, скуры і лапікаў. Яны комплексна адлюстроўваюць культуру народа, пры гэтым з'яўляючыся зразумелымі і даступнымі, як дарослым, так і дзецям.

Чакаем Вас на нашай выставе.

Кошт квітка: 10.000 рублёў. Тэлефоны для даведак: 8 (01770) 20602 , 8 (01770) 20660,+375295518051.