Паважаныя маладыя!

07.05.2014

Прапануем вам правесці цырымонію шлюбу па-княскі!

          Тэатралізаваная цырымонія пройдзе ў Тэатральным зале Палацавага ансамбля XVI - XIX стст. у г. Нясвіжы. У гэты ўрачысты дзень вас павіншуюць князі Радзівілы, вы атрымаеце памятныя сувеніры і незабыўныя ўражанні! Фатаграфіі ў гістарычных інтэр'ерах стануць упрыгожаннем вашага вясельнага альбома.

Сардэчна запрашаем у Палацавы ансамбль!

З 1 красавіка 2015 года кошт тэатралізаванай цырымоніі «Віват маладым!» складае:

- з фанаграмай - 6 000 000 беларускіх рублёў

- з дуэтам (раяль, флейта) - 8 000 000 беларускіх рублёў

- з квартэтам (раяль, флейта, віяланчэль, скрыпка) - 10 000 000 беларускіх рублёў.

Суправаджэнне вясельных фотасесій (на працягу 1 гадзіны) - 400 000 беларускіх рублёў (+ ўваходныя квіткі ў музей).

Падрабязную інфармацыю можна атрымацьпа тэл.: +375177020602, +375177020660, +375295510851, +375291903149.