Валанцёрскі летнік «Спадчына Радзівілаў – 2014»

14.07.2014

12 ліпеня 2014 г. у Тэатральнай зале палацава-замкавага ансамбля прайшло ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага валанцёрскага экалагічнага летніка «Спадчына Радзівілаў – 2014».

На адкрыццё летніка, у якасці ганаровых гасцей былі запрошаны: намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж »Жэрка Наталля Пятроўна, галоўны спецыяліст па арганізацыйнаму развіццю і анлайн-сэрвісам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» Сяргеева Юлія Генадзьеўна, начальнік нясвіжскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Грынкевіч Юрый Іванавіч, начальнік аддзела па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама Сільвановіч Вольга Аляксандраўна і першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі» Харашылава Ксенія Генадзьеўна.

З 11 па 21 ліпеня 16 актыўных маладых людзей і дзяўчат з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі, Кітая, Сербіі і Узбекістана дапамогуць прывесці ў парадак паркавую зону горада Нясвіжа. Культурная праграма і вольны час валанцёраў будуць арганізаваны супрацоўнікамі музея-запаведніка «Нясвіж».