Падарунак музею

14.10.2014

13 кастрычніка 2014 года ў Залатой зале Палацавага ансамбля адбылася ўрачыстая перадача карцін Ірыны Котавай Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку "Нясвіж".

Нагадаем, што з 8 жніўня па 21 верасня ў музеі-запаведніку "Нясвіж" адбылася выстава арт-праекта «Падарожжа з Парыжу ў Нясвiж» беларускай мастачкі Ірыны Котавай, якая больш за дзесяць гадоў жыве і працуе ў Францыі. Чатырнаццаць карцін, прысвечаных рэзідэнцыі знакамітага роду Радзівілаў, былі выкананы І. Котавай на працягу некалькіх месяцаў непасрэдна ў Нясвіжы і ўпершыню экспанаваліся менавіта там.

Цяперашняе мерапрыемства азначае пачатак супрацоўніцтва ГУ «НГКМЗ «Нясвіж» з Навукова-вытворчым таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ОКБ ТСБ », якое аказала спонсарскую дапамогу па набыцці чатырох карцін. Прадстаўніком грамадства выступіў А.А.Паўдоўскі - былы Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Францыі. Таксама пачата рэалізацыя праекта па выданню фотаальбома музея-запаведніка.

Такім чынам, адкрываюцца новыя перспектывы развіцця музейных праектаў ГУ «НГКМЗ « Нясвіж» пры ўдзеле мецэнатаў. У 2015 годзе плануецца шэраг унікальных праектаў міжнароднага ўзроўню «Эпоха адраджэння культурнай і гістарычнай спадчыны Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля».