Выстава "Адкрытае пісьмо"

17.11.2014

З 27 лістапада па 21 снежня ў выставачнай зале інфармацыйна-касавага цэнтра размесціцца выстава жывапісу Ірыны Ясюкайць-Дударавой і Таццяны Грыневіч.

«Кожная карціна, як пісьмо, пасланне, якое мы счытваем згодна са сваім асацыятыўным радам, жыццёвым вопытам. Гэта можа быць эмоцыя, стан, думка, адчуванне, вядомы вобраз, успамін ... Адкрытае пісьмо - гэта забытая форма зносін. У былыя часы людзі адпраўлялі сваю фатаграфію ці малюнак горада, а з другога боку пісалі маленькае пісьмо. Наша выстава - варыяцыя «адкрытага пісьма», спроба зносін з гледачом праз нашы работы, выкарыстоўваючы візуальныя вобразы, праз колер, лінію, пляму ... ».
Ірына Ясюкайць-Дударава і Таццяна Грыневіч.