• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Адбылася ІV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў “Нясвіж у гады Першай сусветнай вайны”

Адбылася ІV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў “Нясвіж у гады Першай сусветнай вайны”

05.12.2014

3 снежня ў Канферэнц-зале сектара па навукова-экскурсійнай рабоце “Палацавы ансамбль” адбылася ІV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў “Нясвіж у гады Першай сусветнай вайны”.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел 19 маладых даследчыкаў, якія прадстаўлялі ўстановы сярэдняй і сярэдне-спецыяльнай адукацыі. Было заслухана 11 дакладаў, прысвечаных падзеям Першай сусветнай вайны на нашых землях.

Аўтары лепшых работ былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.