Майскія сустрэчы ў Радзівілаўскім Нясвіжы

30.04.2015

1-4 і 9-11 мая музей-запаведнік «Нясвіж» прапануе правесці ў чароўнай атмасферы свята і даўніны. Вас чакаюць незабыўныя ўражанні!

        У Палацавым ансамблі пройдуць музычна-тэатралізаваныя прадстаўленні. У гэтыя майскія дні Марыя дэ Кастэлян Радзівіл гасцінна адчыняе дзверы свайго палаца для гасцей горада.

        Старадаўняя гарадская Ратуша дазволіць Вам акунуцца ў чароўную эпоху ХVІІІ стагоддзя. Анімацыйная праграма нікога не пакіне абыякавым і пазнаёміць з асаблівасцямі жыцця гараджан.

Не прапусціце!

Кошт уваходнага квітка ў Палацавы ансамбль 1-4 і 9-11 мая:
55 000 рублёў - для школьнікаў і студэнтаў;
110 000 рублёў - для дарослых.

Кошт уваходнага квітка ў Ратушу 1-4 і 9-11 мая:
20 000 рублёў - для школьнікаў і студэнтаў;
40 000 рублёў - для дарослых.

Даведкі па тэлефоне: +3751770 20602, 37529 5518051, +37529 1903149.