Выстава «Fiat Lux»

14.06.2015

Сёння электрычнае святло да такой ступені стала звычнай часткай нашага жыцця, што мы ўжо зусім яго не заўважаем, пакуль не перагарыць лямпачка. Толькі ў гэты момант узнікае пытанне, як людзям удавалася раней абыходзіцца без прыбораў штучнага асвятлення? Магчымасць уключаць святло адным пальцам азначала, што мы можам падаўжаць наш дзень. Але так было далёка не заўсёды.

З даўніх часоў людзі былі змушаны звяртацца да асвятлення памяшкання. Па вечарах запальваліся лучыны, а свечкі лічыліся паказчыкам дастатку і дабрабыту.

І на сённяшні дзень немагчыма ўявіць жыццё чалавека без якой-небудзь электрычнай крыніцы асвятлення.

А вы задумваліся калі-небудзь над тым, якую дарогу прайшло святло ад звычайнага агеньчыка да сучасных свяцільняў? Якімі былі першыя асвятляльныя прыборы?

Знайсці адказы на гэтыя пытанні вы зможаце, пабываўшы на выставе «Fiat Lux», якая будзе праходзіць з 15 чэрвеня да 2 жніўня ў Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля.

Тэл. для даведак: +375 17 70 20602; + 375 29551 80 51 (МТС); + 375 29190 31 49 (Vel).