Выстава «Сляды гісторыі»

19.06.2015

19 чэрвеня ў галерэі сектара экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці ДУ «НГКМЗ «Нясвіж »адкрылася выстава работ юных мастакоў з калекцыі конкурсу-пленэра імя Міхаіла Сеўрука «Сляды гісторыі».

У гэтым годзе VII пленэр сабраў і аб'яднаў каля 50 самых таленавітых і актыўных юных мастакоў во ўзросце ад 6 да 17 гадоў, іх педагогаў і бацькоў. У ім прымалі ўдзел вялікія і маленькія школы нашай рэспублікі - Віцебская, Наваполацкая, Салігорская, Слуцкая мастацкія школы, Нясвіжская, Смалявіцкая, Клецкая, Стаўбцоўская, Капыльская, Сновская школы мастацтваў, а таксама навучэнцы мастацкіх студый з Бабруйска і Мазыра.

Пленэр быў прысвечаны памятным гісторыка-культурным падзеям, Нясвіжу, роду Радзівілаў і непасрэдна жыццю і дзейнасці Марыі дэ Кастэлян. Вынікам конкурсу сталі цікавыя працы, азнаёміцца з якімі могуць усе жадаючыя, наведаўшы выставу.

Тэл. для даведак: +375 17 70 20602; + 375 29551 80 51 (МТС); + 375 29190 31 49 (Vel).