Аўдыёгіды на кітайскай мове па Нясвіжскаму палацу.

07.07.2015

З 13 ліпеня у Нясвіжскім палацы можна замовіць аўдыёгід у тым ліку і на кітайскай мове. Выклікана гэта тым, што Нясвіж карыстаецца ўсё большай папулярнасцю сярод гасцей з Паднябеснай. Такім чынам, цяпер яны маюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з беларускай гісторыяй на сваёй роднай мове.

Апроч таго, даступныя аўдыёгіды на 5 мовах: беларускай, рускай, польскай, англійскай, нямецкай.

Тэл. для даведак: +375 17 70 20602; + 375 29551 80 51 (МТС); + 375 29190 31 49 (Vel).