Валанцёрскі летнік «Спадчына Радзівілаў – 2015»

20.07.2015

19 ліпеня 2015 г. у Тэатральнай зале палацава-замкавага ансамбля прайшло ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага валанцёрскага летніка «Спадчына Радзівілаў – 2015».

На адкрыццё летніка, у якасці ганаровых гасцей былі запрошаны: намеснік дырэктара па выставачных праектах і гісторыка-культурнай спадчыне ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» Егарэйчанка Сяргей Аляксандравіч, праграмны дырэктар Міжнароднага валанцёрскага летніка «Спадчына Радзівілаў – 2015» Геваргян Мэры Эдуардаўна, дырэктар ДУ «Нясвіжскі гарадскі моладзевы цэнтр» Матусевіч Людміла Іванаўна, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Нясвіжскія навіны» Любанец Соф’я Уладзіміраўна.

З 18 па 27 ліпеня 18 актыўных юнакоў і дзяўчат з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Іспаніі, Эстоніі, Арменіі і Паўднёвай Карэі будуць працаваць па добраўпарадкаванню тэрыторыі бліз усыпальніцы барона Гартынга ў вёсцы Завушша (15 км. ад Нясвіжа). Культурная праграма, харчаванне і вольны час валанцёраў будуць арганізаваны ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж».