Выстава “Незвычайна аб звычайным”

07.01.2016

Галіна Ламака нарадзілася ў Варонежы, зараз жыве і працуе ў Мінску. У творчай біяграфіі Галіны удзел у рэспубліканскіх фотаконкурсах, дзе яна станавілася лаурэатам і пераможцай, а таксама персанальныя выставы, адна з якіх зараз экспануецца ў выставачнай зале сектара экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці.

На выставе “Незвычайна аб звычайным” прадстаўлена трыццаць фотаработ, выкананых у тэхніцы монакулярнай здымкі. Гэта каляровыя і монахромныя фатаграфіі беларускіх краявідаў у розныя поры года.

За кожным фотаздымкам шэраг асацыяцый, бо на кожным з іх – звычайныя малюнкі, знаёмыя ўсім беларусам, але своеасаблівы погляд мастака, памножаны на талент фатографа, робіць іх незвычайнымі, прыцягвае позіркі.

Наведаць выставу можна да  25 студзеня 2016 г. Уваход вольны.