Вясенняя мелодыя кветак

02.03.2016

НЕ ПРАПУСЦІЦЕ магчымасць трапіць у вясеннюю казку!

Толькі два дні - 7 і 8 сакавіка 2016 года ў Ратушы г. Нясвіжа пройдзе вернісаж «Вясенняя мелодыя кветак».

Кветкавая тэматыка аб'яднае аматараў кветак і тых, хто стварае прыгажосць сваімі рукамі. Вы зможаце атрымаць асалоду не толькі ад выдатнага выгляду разнастайных букетаў, але і набыць іх. А святочную атмасферу дапоўніць жывая музыка і творчыя майстэрні.


Парадуйце сябе і сваіх блізкіх незвычайным выбарам  правядзення вольнага часу!

КОШТ УВАХОДНАГА КВІТКА складае:
для дарослых - 3 000 беларускіх рублёў;
для навучэнцаў, студэнтаў - 1 500 беларускіх рублёў.