• Галоўная
  • /
  • Навiны
  • /
  • Круглы стол “Праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны і помнікаў ЮНЕСКА”

Круглы стол “Праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны і помнікаў ЮНЕСКА”

04.04.2016

У чэрвені 2016 года Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” арганізуе круглы стол прысвечаны 400-годдзю пачатку фарміравання  радзівілаўскай крыпты ў нясвіжскім касцёле Божага Цела  “Праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны і помнікаў ЮНЕСКА”.

Архітэктурны, жылы і культурны комплекс Радзівілаў у Нясвіжы з’яўляецца адным з чатырох беларускіх аб’ектаў, якія ўключаны ў Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Комплекс складаецца з палацава-паркавага ансамбля і парафіяльнага касцёла Божага Цела (былога касцёла кляштара езуітаў). Адной з падстаў для ўключэння ў Спіс паслужыла тое, што Нясвіж з’яўляецца выдатным прыкладам архітэктурнага ансамбля, які ілюструе значны перыяд чалавечай гісторыі. Галоўная мэта спісу Сусветнай Спадчыны – зрабіць вядомымі і абараніць унікальныя ў сваім родзе аб’екты. Для разгляду пытанняў, звязаных з выкарыстаннем, захаваннем і папулярызацыяй гісторыка-культурнай спадчыны былой радзівілаўскай рэзідэнцыі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” арганізуе круглы стол, на які запрашаюцца гісторыкі, мастацтвазнаўцы, спецылісты ў галіне архітэктуры і аховы помнікаў, краязнаўцы і музейныя работнікі.

Час правядзення: чэрвень 2016 г.
Месца правядзення: Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” (г. Нясвіж, вул. Ленінская, 19)

Пытанні для абмеркавання:
– Крыпта князёў Радзівілаў у нясвіжскім касцёле Божага Цела: праблема выкарыстання аб’екта ў сферы турызма, захавання і ідэнтыфікацыі пахаванняў.
– Праблемы рэстаўрацыі нерухомых матэрыяльных аб’ектаў спадчыны, якія адлюстроўваюць уплыў некалькіх эпох (шматпластавыя роспісы фасадаў і інтэр’ераў)
– Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс: вопыт рэстаўрацыі і захавання аб’екта Сусветнай Спадчыны.
– Асаблівасці сістэмы кіравання аб’ектамі Сусветнай Спадчыны (прававыя аспекты).
– Метадалогія інтэгральнага (комплекснага) захавання гісторыка-культурных аб’ектаў.
– Папулярызацыя аб’ектаў Сусветнай Спадчыны ў Беларусі.

Заяўкі для ўдзелу ў рабоце круглага стала прымаюцца да …, тэксты паведамленняў для публікацыі – да … па адрасу: 222603, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Нясвіж, вул. Ленінская, д. 19, альбо е-mail: navukanhkmz@gmail.com. А таксама – galas@mail.ru
У заяўцы неабходна ўказаць імя, імя па бацьку, прозвішча ўдзельніка, яго навуковую ступень, званне, установу, якую ён прадстаўляе, кантактныя тэлефоны і e-mail. Матэрыялы круглага стала плануецца надрукаваць у штогодніку ДУ “НГКМЗ “Нясвіж” «Acta anniversaria».

Рабочыя мовы круглага стала: беларуская, руская, польская, англійская.
Тэлефоны для даведак: +375177055273 – Яцкевіч Зміцер Лявонцьевіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”; +375177059672 – Егарэйчанка Сяргей Аляксандравіч, намеснік дырэктара па выставачных праектах і ахове гісторыка-культурнай спадчыны; +375177054281 – Блінец Андрэй Уладзіміравіч, загадчык сектара навукова-экспазіцыйнай дзейнасці ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.