«Гарады і мястэчкі Беларусі на паштоўках»

03.05.2016

2 мая 2016 г. у выставачнай зале сектара экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці ўвазе наведвальнікаў адкрыецца выстава фотарэпрадукцый пад назвай «Гарады і мястэчкі Беларусі на паштоўках пачатку XX ст.».

Праходзяць гады, мяняецца аблічча навакольнага свету. Сучасныя рэстаўратары прыкладваюць шмат намаганняў, каб вярнуць першапачатковы выгляд архітэктурным будынкам, а старыя паштоўкі дапамагаюць нам убачыць і параўнаць мінулае і сучаснасць.

Вывучаючы фотарэпрадукцыі з паштовак, негледзячы на бездань часу, які аддзяляе нас ад тых гадоў, прыходзіць уяўленне аб тым, як выглядалі беларускія гарады і мястэчкі стагоддзе таму.
Выстава будзе працаваць да 12 чэрвеня. Уваход вольны.
Электронныя копіі паштовак прадстаўлены ДУ "Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь".