НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ

10.06.2016

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

Дзяржаўная ўстанова “Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь”
Дзяржаўная установа “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”

Паважаныя калегі!

Запрашаем вас прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Магнаты і шляхта Вялікага княства Літоўскага – апора беларускай дзяржаўнасці, асветнікі і фундатары нацыянальнай культуры: да 155-годдзя з дня нараджэння Магдалены Радзівіл”.

Канферэнцыя адбудзецца 7 – 8 ліпеня 2016 г. Пленарнае пасяджэнне пройдзе 7 ліпеня на базе Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнні секцый плануюцца 8 ліпеня ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”.

У канферэнцыі мяркуецца ўдзел дэпутатаў, кіраўнікоў і супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай улады, навукоўцаў і экспертаў, прадстаўнікоў ВНУ, бібліятэк, музееў, архіваў і іншых арганізацый, якія забяспечваюць публічны доступ да культурнай спадчыны.

Асноўнымі тэмамі абмеркавання стануць:
– магнаты і шляхта Вялікага княства Літоўскага на службе Айчыне;
– палітычная культура Беларусі: традыцыі і сучаснасць;
– інстытуты ўлады і кіравання: погляд праз прызму пакаленняў;
– гісторыя дзяржаўнасці як аснова палітыка-прававой культуры сучаснай Беларусі;
– кніга–інфармацыя-улада: тысячагоддзі ўзаемадзеяння.

Працоўныя мовы: руская, беларуская.

У межах культурнай праграмы прадугледжаны экскурсіі.

Для ўдзела ў канферэнцыі неабходна прайсці анлайн рэгістрацыю на сайце Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.
Рэгламент: даклады на пленарным пасяджэнні – да 15 хвілін, на секцыйных пасяджэннях – да 10 хвілін.
Удзел у канферэнцыі бясплатны. Транспартныя выдаткі і пражыванне аплочваюцца ўдзельнікамі канферэнцыі самастойна.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка.

Патрабаванні да афармлення даклада:
Назва даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара/суаўтара, назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на канферэнцыі.
Памер даклада разам з анатацыяй, малюнкамі, дадаткамі, схемамі і г.д. – не больш за 12 старонак фармата А4, Times New Roman, 14 кегль, палутарны міжрадковы інтэрвал, тып файла – doc або docx Microsoft Word.
Анатацыя на рускай мове аб’ёмам не больш 700 знакаў (разам з прабеламі)

Патрабаванні да прэзентацый:
Тып файла – ppt Microsoft PowerPoint.

Прадстаўленне дакладаў і прэзентацый:
Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на адрас электроннай пошты zaslavl@bk.ru не пазней 20 ліпеня 2016 г. Файл прэзентацыі (пры наяўнасці такой) неабходна выслаць на адрас электроннай пошты zaslavl@bk.ru не пазней 1 ліпеня 2016 г.

Месца правядзення:
ДУ “Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь”
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
вул. Савецкая, 11 (правае крыло Дома Урада).
Уваход у будынак Дома Урада строга па пашпарту.

ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”
Рэспубліка Беларусь, г. Нясвіж
вул. Ленінская, 19.

Каардынатары:
Агеева Алена Валер’еўна (агульны каардынатар)
Тэлефон: (+375 17) 200 10 66
Факс: (+375 17) 200 12 09
E-mail: zaslavl@bk.ru

Пенда Ала Аляксееўна
Тэлефон: (+375 17) 222 66 27
E-mail: zam@preslib.org.by

Яцкевіч Зміцер Лявонцьевіч
Тэлефон: (+375 1770) 2 52 73

Блінец Андрэй Уладзіміравіч
Тэлефон: (+375 1770) 2 42 81