Да ведама наведвальнікаў.

10.10.2016

У музеі-запаведніку "Нясвіж" на тэрыторыі Палацавага ансамбля для абслугоўвання наведвальнікаў з абмежаванымі магчымасцямі прапануецца лесвічны гусенічны пад'ёмнік (прыступкаход). Абслугоўваюцца інвалідныя каляскі са здымнымі акумулятарамі альбо з ручным кіраваннем. Уздым аднаго чалавека ажыццяўляецца цягам 10-15 хвілін. Пры арганізацыі групавога наведвання Палаца адміністрацыя музея-запаведніка просіць прыняць да ўвагі загружанасць аб'ектаў у выходныя і святочныя дні, а таксама ў час школьных вакацый.

З павагай, адміністрацыя ДУ «НГКМЗ «Нясвіж».